У Мінску праектную арганізацыю аштрафавалі за выкарыстанне “пірацкіх” праграм

У Мінску праектную арганізацыю аштрафавалі за выкарыстанне “пірацкіх” праграм

Штраф у 25 базавых велічынь прысудзілі адной з мінскіх праектных арганізацый за незаконнае выкарыстанне кампутарных праграм для праектавання Autodesk. Як паведамілі БелаПАН у Асацыяцыі кампаній інфармацыйных тэхналогій (АКІТ), гэтая арганізацыя не мела дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць набыцця правоў на выкарыстанне такога праграмнага забеспячэння.

У асацыяцыі занепакоеныя, што шэраг праектных арганізацый працягваюць выкарыстоўваць нелегальнае праграмнае забеспячэнне. Яны фактычна дэмпінгуюць пры правядзенні тэндэраў, што можна расцаніць як нядобрасумленную канкурэнцыю ў дачыненні да арганізацый, якія легалізуюць сваё праграмнае забеспячэнне.
 
У АКІТ таксама адзначаюць, што ў выпадку паўторнага парушэння аўтарскіх правоў цягам аднаго года, у дачыненні правапарушальніка могуць распачаць крымінальную справу. 

Днямі стала вядома, што ў Віцебску аштрафавалі кампанію за незаконнае выкарыстанне праграмнага забеспячэння, аўтарскія правы на якое належаць Microsoft.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі