У Мінску прадавалі расійскую гарбату з цвіллю

Праверка Дзяржстандарту ў ліпені выявіла небяспечную чорную гарбату расійскай вытворчасці. Як інфармуе БЕЛТА, чорная байхавая дробная гарбата першага гатунку, якую прадавала ўнітарнае прадпрыемства "Караван", не адпавядала нормам па мікрабіялагічным паказчыку. У прыватнасці, утрыманне цвілі ў гарбаце перавысіла норму ў 49 разоў. Не адпавядала рэгламенту і маркіроўка прадукцыі: на ўпакоўках не было абавязковай інфармацыі пра месца вырастання гарбатнага ліста.

Дзяржстандарт загадаў УП "Караван" вярнуць ад спажыўцоў і прыбраць з продажу гэтую гарбату. У фірмы канфіскавалі больш за 11,5 тысяч пачкаў гарбаты, каб вярнуць яе пастаўшчыку — расійскаму  ТАА "ГД "Канфуцый".

Таксама інспектары забаранілі "Каравану" прадаваць чорную байхавую цэйлонскую дробную гарбату з водарам кляновага сіропу, вяршкоў, карамелі Black Tta Maple Tea "RISTON" вышэйшага гатунку (Шры-Ланка). У гэтай гарбаты не было дэкларацый, што прадукцыя адпавядае патрабаванням Мытнага Саюза.

Фота: lado-shoniya.tumblr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі