У Мінску падаражэюць платныя бытавыя паслугі ЖЭСаў

Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, перадае БЕЛТА. Дзяржаўнаму аб'яднанню "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" даручана да 1 кастрычніка накіраваць у РУП "Белжылпраект" прапанову па распрацоўцы новых тарыфаў на платныя паслугі насельніцтву. Яны будуць не ніжэй за 70% ад сярэдніх па горадзе. 

Цяпер платныя паслугі сталічных ЖЭСаў стаяць у разы танней, чым аналагічныя ад прыватных прадпрыемстваў, кажуць сталічныя чыноўнікі. Па словах Кухарава, павялічваць трэба не толькі тарыфы, але і аб'ёмы аказання такіх паслуг. Таксама неабходна нарошчваць аб'ёмы платных паслуг, што аказваюцца юрыдычным асобам. Паводле падлікаў, павелічэнне тарыфаў на платныя паслугі дазволіць сталічнай сістэме жыллёвай гаспадаркі зарабіць каля 30 млрд рублёў у год.  

Фота — suh.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі