У Мінску пачынаецца будаўніцтва першага беларускага хмарачоса

Хмарачос пачнуць будаваць у Мінску ў раёне станцыі метро “Фрунзенская” бліжэйшым часам. Паводле планаў, жылы дом будзе мець 30 паверхаў, а гіганцкія вежы бізнэс-цэнтру 43 і 54 паверхі.  Бізнэс-цэнтр на Кальварыйскай вуліцы стане першым беларускім хмарачосам. У 54-павярховай вежы размесціцца пяцізоркавы гатэль, бізнэс-цэнтр і забаўляльна-спартовая частка. У меншай вежы будуць знаходзіцца офісныя памяшканні.

А пад зямлёй пабудуюць чатырохузроўневы паркінг. Будаўніцтвам займаецца расійскі холдынг “Ітэра”, які мае намер інвеставаць у праект паўмільярда долараў. Хмарачос будзе пабудаваны ў 2012 годзе, інфармуе газета “Рэспубліка”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі