Вы тут

У Мінску пачаліся затрыманні журналістаў

Затрыманні журналістаў у Мінску / @motolkohelp

ТГ-канал @motolkohelp паведамляе, што на плошчы Свабоды ў Мінску пачаліся затрыманні журналістаў. Беларуская асацыяцыя журналістаў піша, што затрыманыя фатографы Дзмітрый Дзмітрыеў ("Новы час") і Святаслаў Зоркі ("Камсамольская праўда").

Еўрарадыё нагадвае, што 25 кастрычніка — 12-я нядзеля запар, калі беларусы выходзяць на масавыя пратэставыя маршы. Да таго ж сёння апошні дзень "Народнага Ультыматуму", абвешчанага Святланай Ціханоўскай

У Мінску ўжо абмежаваны мабільны інтэрнэт, а людзі ў чорным палююць на людзей у сініх камізэльках. Таму нам і журналістам іншых СМІ патрэбная ваша дапамога! Калі ласка, дзяліцеся з намі Wi-Fi і, калі гэта зручна, пускайце да сябе ў кватэры, калі пад вашымі вокнамі адбываецца нешта важнае!

А калі вы самі сталі сведкамі важных падзеяў: руху калоны, затрыманняў ці іншых — калі ласка, распавядзіце нам пра гэта! Пішыце на @euroradio_minsk. Нагадваем: мы ніколі і нікому не адкрываем сваіх крыніцаў, калі яны самі гэтага не хочуць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.