Вы тут

У Мінску прайшла чарговая акцыя пратэста супраць інтэграцыі з Расіяй

Фота: TUT.BY

Днём 21 снежня ў Мінску пачалася чарговая акцыя пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй. На Кастрычніцкую плошчу прыйшлі людзі, якія не хочуць аб’яднання з суседняй дзяржавай. На плошчы былі палітыкі Павел Севярынец, Уладзімір Някляеў, Юры Беленькі і іншыя.  

20 снежня ў Мінску адбыўся недазволены ўладамі мітынг. Па розных падліках на вуліцы выйшлі каля паўтары тысячы беларусаў. Такім чынам людзі пратэстуюць супраць перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Пецярбургу.    

Фота: Радыё Свабода
Палітык Павел Севярынец / Радыё Свабода

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.