Вы тут

У Мінску пабудуюць першы ў Беларусі крыты лыжны манеж

Перадпраектную візуалізацыю ўхваліў Мінгарвыканкам / tut.by

У Мінску пабудуюць першы ў Беларусі крыты лыжны манеж. Там нават летам будзе мінус 4 градусы. Як паведамляе TUT.by, праектаванне будынка пачнецца ў бліжэйшы час (яно зойме не больш за два гады). А пакуль перадпраектную візуалізацыю ўхваліў Мінгарвыканкам.

Лыжны манеж збіраюцца ўзвесці за Вярхоўным судом паміж Арлоўскай вуліцай і Свіслаччу. Яго памеры складаюць 150 на 90 метраў, плошча — каля 23 тысяч квадратных метраў. Лыжная траса размесціцца на трох узроўнях, яе працягласць складзе 1,3 км. Запланаваныя пляцоўка для катання на каньках і спуск для сноўборда вышынёй больш за 13 метраў. Адначасова ў манежы змогуць адпачываць 365 чалавек.

На сённяшні дзень у Еўропе існуе больш за тры дзясяткі крытых лыжных трасаў. Бліжэйшая — у Друскеніках у Літве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.