У Мінску пабудавалі арэнднага жылля больш, чым запланавалі

У Мінску пабудавалі арэнднага жылля больш, чым запланавалі

У Мінску ў 2015 годзе пабудавалі арэнднага жылля на 14 тысяч квадратных метраў больш, чым запланавалі. Пра гэта БЕЛТА паведаміў намеснік старшыні камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Аляксандр Сцяпанаў.

Паводле яго слоў, была пастаўлена задача пабудаваць у сталіцы 33 тысячы 640 квадратных метраў арэнднага жылля, а ўжо за дзевяць месяцаў бягучага года ўвялі ў дзеянне 6 арэндных дамоў агульнай плошчай 47 тысяч 687 квадратных метраў. Тры — у квартале "Магістр", два — у мікрараёне "Міхалова-2", адзін — у квартале вуліц Алтайская — Ахоцкая — завулак Балотнікава.

У Мінску на сённяшні дзень налічваецца больш за 5 тысяч кватэр камерцыйнага выкарыстання. Адзначаецца, што арэнднае жыллё карыстаецца павышаным попытам. На адну кватэру прэтэндуе ад 100 да 400 чалавек. Арэнда такой аднапакаёўкі каштуе ад 765 тысяч да 2 млн 300 тысяч рублёў, двухпакаёўкі — ад 1 млн да 3 млн 200 тысяч, трохпакаёвай кватэры — ад 1 млн 300 тысяч да 4 млн рублёў.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі