У Мінску нелегальных гандляроў аштрафавалі амаль на 155 млн рублёў

У Мінску нелегальных гандляроў аштрафавалі амаль на 155 млн рублёў

У Мінску ў студзені-сакавіку 2016 года нелегальных гандляроў аштрафавалі амаль на 155 мільёнаў рублёў. Такі вынік быў дасягнуты з дапамогай 347 рэйдаў, паведаміла агенцтву "Мінск-навіны" начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніна Емяльянава. Быў складзены 271 пратакол. 45 чалавек былі аштрафаваныя на 630 тысяч рублёў кожны, 136 гандляроў аштрафаваныя на сумы ад 1 млн 50 тысяч да 10,5 млн рублёў, 90 чалавек пакаралі за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць штрафам да 100 базавых велічынь (21 млн рублёў).

У сталіцы налічваецца каля 30 месцаў масавага несанкцыянаванага гандлю, у тым ліку і каля станцый метро "Каменная Горка", "Магілёўская", "Пушкінская", "Малінаўка".

У Мінску нелегальных гандляроў аштрафавалі амаль на 155 млн рублёў
Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі