У Мінску начальнік станцыі тэхабслугоўвання атрымаў апёкі 85% цела

У Мінску каля 13-й гадзіны 16 жніўня адбылося здарэнне ў адным з гаражных боксаў станцыі тэхабслугоўвання, якая месціцца на вуліцы Веры Харужай. У выхадны дзень яе начальнік рамантаваў бензабак, выпальваў рэшткі паліва з выкарыстаннем адкрытага агню.

Як інфармуе прэс-служба МНС, адбылася ўспышка пароў бензіну. 37-гадовы мужчына атрымаў апёкі 85% цела. Яго шпіталізавалі ў бальніцу хуткай меддапамогі. Адзначаецца, што прычынай здарэння была асабістая неасцярожнасць пацярпелага.

Здымак з архіву. Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі