У Мінску на адзін дзень абмежавалі продаж алкаголю

31 траўня з 0.00 па 24.00 абмежаваны продаж алкагольных напояў, піва і слабаалкагольных напояў з аб’ёмнай доляй этылавага спірту не болей за 7%. Выключэнне зробленая для аб’ектаў грамадскага харчавання, дзе алкаголь прадаюць у разліў, інфармуе БЕЛТА.



Такое рашэнне прынялі дзеля захавання грамадскага парадку, стварэння бяспечных умоваў знаходжання навучэнцаў у месцах правядзення “апошніх званкоў”. Гарадскія ўлады такім спосабам перадухіляюць спажыванне алкаголю ў часе правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі