У Мінску мужчына абараняў жонку і параніў нажом п'яных хуліганаў

У Мінску двое нецвярозых хлопцаў напалі на сямейную пару. Здарэнне адбылося ўвечары 12 снежня на прыпынку грамадскага транспарту ў Партызанскім раёне. 50-гадовы мужчына і яго жонка вярталіся з пакупкамі з крамы. Яны заўважылі, як п'яныя хлопцы спрабуюць "выбіць" грошы ў выпадковых прахожых. Мужчына зрабіў заўвагу. У адказ ад зламыснікаў пачуў абразы, яны нанеслі некалькі ўдараў па галаве жанчыне.

У такой сітуацыі мужчына дастаў нож і выкарыстаў яго ў бойцы з хуліганамі. Апошнія атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні. Мужчына, які абараняў сваю жонку, спалохаўся адказнасці і ўцёк з месца здарэння. Аднак міліцыянеры высветлілі яго асобу і правялі затрыманне. Да дадзены момант даецца прававая ацэнка дзеянням мінчука. Што да хуліганаў, то яны неаднаразова траплялі за краты за рабаванні і разбоі, а ў дачыненні да аднаго з іх месяц таму была распачатая крымінальная справа за хуліганства, паведамляе агенцтва "Мінск-навіны".

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі