У Мінску міліцыянера ўкусілі за нагу і сарвалі пагон

У Мінску міліцыянера ўкусілі за нагу і сарвалі пагон

У Мінску міліцыянера ўкусілі за нагу і сарвалі пагон. П'яны мужчына адмовіўся ісці ў аддзел міліцыі для разбіральніцтва і напаў на сілавіка. Як паведамляе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося ўвечары 7 чэрвеня ў двары шматпавярховіка па вуліцы Убарэвіча. 29-гадовы мужчына там піў з бутэлькі віно. Нарад міліцыі вырашыў яго забраць, але нечакана сустрэў супраціўленне.

Спачатку мужчына схапіў міліцыянера за форму, пасля ўкусіў яго за нагу, сарваў пагон, парваў каўнер і забраў відэарэгістратар. У выніку яго затрымалі, распачата крымінальная справа за гвалт у дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў. Мінчука вазілі на медасведчанне — ступень ап'янення склала 2,2 праміле. Раней яго неаднаразова прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголя ў грамадскіх месцах і "непадпарадкаванне службовай асобе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі