У Мінску ля станцыяў метро створаць міні-рынкі

У Мінску ля станцыяў метро створаць міні-рынкі

У Мінску плануюць ствараць міні-рынкі ў месцах нелегальнага гандлю каля станцый метро. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі 3 кастрычніка падчас наўпроставай тэлефоннай лініі з насельніцтвам сталіцы, інфармуе БЕЛТА.

Са словаў чыноўніка, людзі змогуць гандляваць сваім таварам у цывілізаваных умовах у вызначаных уладамі месцах, магчыма, гэта будуць гандлёвыя рады пад навесам. Апроч гэтага Мінгарвыканкам хоча ўзмацніць адказнасць за гандаль таварамі, які забаронена прадаваць на вуліцы.

Фота: blizko.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі