Вы тут

У Мінску кіроўцаў сталі штрафаваць за перавышэнне хуткасці ў 5 разоў часцей

Ілюстрацыя: ria.ru

Шакуючая статыстыка: у 2017 годзе ў Мінску кіроўцы парушаюць хуткасць у 5 разоў часцей, чым летась. За першыя тры месяцы 2016 года мінская ДАІ выпісала "ўсяго" 22095 штрафаў за "перавышэнне". А сёлета — за тыя ж тры месяцы — ужо 121052 штрафаў!

Па статыстыці МУС, толькі 5 тысяч парушэнняў ПДР з гэтай 121 тысячы зафіксавалі інспектары ДАІ. Астатнія 116 тысяч "на сумленні" камер відэаназірання, якіх у горадзе робіцца ўсё больш. У тым ліку, сталічная Дзяржаўтаінспекцыя пачала выстаўляць перасоўныя камеры, якія працуюць на пэўным месцы толькі некалькі гадзінаў, а пасля "пераязджаюць" на іншыя ўчасткі.

Таксама мінскія кіроўцы скардзяцца, што знакі, якія папярэджваюць пра відэафіксацыю, перанеслі нашмат бліжэй да камераў. Таму парушальнікі ПДР папросту не паспяваюць "адтармазіцца".