Вы тут

У Мінску кіроўца Volkswagen адмовіўся прапусціць "хуткую" (відэа)

БЕЛТА

У Мінску ў мікрараёне "Серабранка" кіроўца Volkswagen адмовіўся прапусціць "хуткую". Як інфармуе ў Telegram прэс-служба сталічнай ДАІ, інцыдэнт адбыўся 7 красавіка ў двары аднаго з дамоў па праспекце Ракасоўскага. Кіроўца легкавіка адмовіўся саступіць дарогу. Пры гэтым "хуткая" ехала з уключанымі пробліскавымі маячкамі. Адбыўся канфлікт, які трапіў на відэа. Яно з'явілася ў Instagram.

ДАІ праводзіць праверку менавіта пасля з'яўлення ў інтэрнэце відэа гэтага інцыдэнта, паколькі заяваў ад яго ўдзельнікаў не было. Даішнікі нагадваюць, што Правілы дарожнага руху патрабуюць ад кіроўцаў саступаць шлях аўтамабілям аператыўнага прызначэння з уключанымі пробліскавымі маячкамі.