Вы тут

У Мінску кіраўнікоў прадпрыемстваў просяць у снежні павысіць заробак (фотафакт)

"У мэтах выканання мэтавага задання па росце заработнай платы"

У Мінску кіраўнікоў прадпрыемстваў просяць у снежні 2018-га павысіць заробак. Ліст "Аб росце заработнай платы" 7 снежня падпісала першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Таццяна Калядка.

"У мэтах выканання мэтавага задання па росце заработнай платы па раёнах і г. Мінску ў 2018 г., зацверджанага рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 22.02.2018 № 577, адміністрацыя Маскоўскага раёна просіць разгледзець магчымасць павышэння ўзроўню заработнай платы і здзяйснення стымулюючых выплат работнікам Вашай арганізацыі ў снежні 2018 года", — піша Калядка.

Рашэнне мінскіх уладаў ад 22 лютага адшукаць не ўдалося — на сайце Мінгарвыканкама яно не было апублікаванае.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 13.12