У Мінску грамадзянін Азербайджана разграміў клуб гульнявых аўтаматаў

Клуб гульнявых аўтаматаў разграміў у Мінску грамадзянін Азербайджана. Малады чалавек за шэсць гадзінаў прайграў амаль 3 мільёны рублёў.  Раз'юшаны хлопец схапіў агнетушыцель і пашкодзіў восем гульнявых аўтаматаў. Страты, нанесеныя ім клубу, ацэненыя ў 18 мільёнаў рублёў. Хулігану пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Агенцтва "Минск-новости" адзначае, што ў красавіку ён ужо прыцягваўся да адказнасці, калі пасля чарговага пройгрыша ў мінскім казіно заліў газіроўку ў купюрапрыймальнік гульнявога аўтамата.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі