У Мінску два дні шукалі падлетка, які сышоў у шортах і сланцах

У Мінску два дні шукалі падлетка, які сышоў у шортах і сланцах

У Мінску два дні шукалі падлетка, які сышоў здому ў чорных шортах і сланцах. Мікалаю Скурату 14 гадоў. Раней ён ужо здзяйсняў падобныя ўчынкі. Прэс-служба сталічнай міліцыі звяртае ўвагу, што хлопец "умее выклікаць прыхільнасць да сябе незнаёмых людзей".

Праваахоўнікі прасілі грамадзян дапамагчы ў пошуку падлетка. 10 снежня Мікалая знайшлі. Пагрозы для яго жыцця і здароўя няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі