У Мінску болей за ўсё скарачэнняў будзе ў фінансавай сферы

У Мінску болей за ўсё скарачэнняў будзе ў фінансавай сферы

У Мінску болей за ўсё скарачэнняў сёлета будзе ў фінансавай сферы, паведамляе TUT.by. У выніку рэарганізацыі інкасатарскай службы адбудзецца маштабная ліквідацыя працоўных месцаў і яна складзе да 90% ад усіх скарачэнняў у сталіцы.

Пры гэтым, паводле інфармацыі службаў занятасці, сёлета ў Мінску створаць 610 працоўных месцаў у прамысловым сектары. Станоўчы баланс паміж ліквідацыяй працоўных месцаў і іх стварэннем захаваецца, але колькасць новых вакансіяў усё адно зменшыцца.

На 1 студзеня гэтага года ў службу занятасці заявілі 17,4 тысячы вакансіяў, а зарэгістраваных беспрацоўных было 1100 чалавек. Спецыялісты службы пры гэтым адзначаюць, што колькасць беспрацоўных гэтым не абмяжоўваецца. Калі супастаўляць колькасць прэтэндэнтаў на вакансіі з колькасцю звольненых работнікаў з прадпрыемстваў, то летась гэта было 165 тысяч чалавек. Пры гэтым на працу летась прынялі 161 тысячу чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі