У Мінску асудзілі вядомых паэтаў за… беларускую мову

У сераду ўвечары, незадоўга да таго, як на Кастрычніцкай плошчы пачалася апазіцыйная акцыя, у парку імя Янкі Купалы былі затрыманыя вядомыя беларускія літаратары Алесь Туровіч, Серж Мінскевіч і Зміцер Вішнёў.
Сёння іх асудзілі за “дробнае хуліганства” — яны нібыта брыдка лаяліся, распівалі гарэлку і не падпарадкоўваліся міліцыянтам. Алесь Туровіч і Серж Мінскевіч арыштаваныя на трое сутак, а Зміцер Вішнёў атрымаў штраф 175 тысяч рублёў.

Пра гэта мастак і пісьменнік Зміцер Вішнёў паведаміў Еўрарадыё.

“Гэта звязана з тым, што мы размаўлялі па-беларуску. Гэта неяк справакавала праваахоўныя органы дзейнічаць. Мы нічога кепскага не рабілі. Самае дзіўнае, што з намі былі два беларускія мастакі, якія размаўлялі па-руску, — іх не сталі затрымліваць. Больш за тое, Сержука Мінскевіча вельмі жорстка затрымлівалі. Яго нават у кайданках перавозілі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі