У Мінску аматары бразільскага баявога мастацтва правялі вулічную акцыю

У Мінску праходзіць фестываль бразільскага баявога мастацтва «капаэйра». У ім бяруць удзел прадстаўнікі Беларусі, Нямеччыны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Украіны, Расіі і Бразіліі.  У рамках фестываля 16 чэрвеня на набярэжнай ракі Свіслач, з боку Траецкага прадмесця,
адбылася дэманстрацыя баявых майстэрстваў. На яе сабраліся каля 300 чалавек — удзельнікаў і гледачоў.

Якраз у гэты момант «Еўрарадыё» датэлефанавалася да Дар’і Азаркі, інструктара школы «капаэйра» ў Беларусі:

«Людзі глядзяць, ім вельмі падабаецца. Яны атрымліваюць той зарад энергіі, які ёсць у нас у гульні. І ён на іх таксама перадаецца. І людзі тут радуюцца».

Адзначым, што мерапрыемства адбывалася з дазволу мінскіх уладаў. Фестываль заканчваецца 17 чэрвеня. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі