У Мінску адкрылі пасля рамонту мост на Чыгуначнай

onliner.by
onliner.by

У Мінску адкрыўся для руху аўтатранспарту мост на вуліцы Чыгуначнай, які зачынілі на рамонт 15 ліпеня 2019 года. Транспарт па пуцеправодзе пусцілі каля 10:30 у нядзелю, 8 сакавіка.

Пакуль не ўсе працы на мосце завершаны, па ім змогуць ездзіць толькі аўтамабілі і аўтобусы. Тралейбусы плануецца пусціць з 1 красавіка, калі дамантуюць кантактную сетку.

Як паведамілі на прадпрыемстве "Сталічны транспарт і сувязь", пасля адкрыцця моста з 9 сакавіка аднаўляецца рух па Чыгуначнай аўтобуса №52 да ДС "Лермантава" і маршруткі №1280. З 11 сакавіка пачнуць ездзіць па старых маршрутах аўтобусы №№6, 101 і 32С і тралейбусы №№63 і 66, а таксама адмяняецца работа часовага аўтобуснага маршруту №908Т.

Да 1 красавіка замест тралейбусаў №№8 і 64 будуць хадзіць аўтобусы №№8Т і 64Т.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі