У Мінску адбыўся напад на пікет у падтрымку Юрася Губарэвіча

У Мінску на вуліцы Каліноўскага адбыўся напад на пікет па зборы подпісаў па вылучэнню ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў першага намесніка старшыні руху "За Свабоду" Юрася Губарэвіча. Як паведамляе сайт pyx.by, двое мужчын, якія выпівалі каля крамы,  падышлі да пікету, абражалі пікетоўшчыкаў і нацыянальныя сімвалы. Пасля адзін з іх два разы ўдарыў сябру ініцыятыўнай групы Аляксандра Русевіча.

Міліцыя аператыўна затрымала хуліганаў, быў складзены пратакол. На месца здарэння прыязджаў прадстаўнік Следчага камітэта.

Фота: pyx.by