У Мінску ад моцнага ветру дрэвы падалі на аўтамабілі (фота)
![У Мінску ад моцнага ветру дрэвы падалі на аўтамабілі (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dreva_1.jpg.webp?itok=LI1WFeq8)
У Мінску ад моцнага ветру дрэвы падалі на аўтамабілі, прыпаркаваныя ў двары дома па вуліцы Бабруйскай, 23. Як перадае прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, дрэвы паваліліся ад рэзкага парыву ветра да 13 метраў за секунду. Нязначна пашкоджаныя аўтамабілі “Пежо-2006”, “Аўдзі Q-5” і грузавік “МАН”.
Пацярпелых няма.
У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я МНС заклікае праяўляць асцярожнасць і трымацца падалей ад дрэваў, якія могуць паваліцца.