У Мінску 70-гадовы кіроўца на "Волзе" збіў бабулю з немаўлём у калясцы

У Мінску на вуліцы Несцерава 70-гадовы кіроўца на “Волзе” збіў 68-гадовую бабулю з немаўлём у калясцы. Дзядуля своечасова не заўважыў пешаходаў. У выніку, збіў каляску і дзіця апынулася на асфальце, а бабулю правёў чатыры метры на капоце. З месца здарэння кіроўца ўцякаць не спрабаваў. Бабулю і дзіця даставілі ў бальніцу.

Вось што паведаміў “Еўрарадыё” пра стан пацярпелых супрацоўнік сталічнай ДАІ Юрый Красноў:

“У абодвух пацярпелых – бабулі і дзіцяці – закрытыя чэрапна-мазгавыя траўмы. Аднак нецяжкія, лёгкай альбо сярэдняй ступені цяжкасці”.

Паводле словаў Краснова, дзядулю найхутчэй чакае пазбаўленне правоў кіроўцы. А калі высветліцца, што пашкоджанні ў пацярпелых больш сур’ёзныя, тады будзе вырашацца і пытанне яго больш жорсткага пакарання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі