У Мінску 16 сакавіка адбудзецца акцыя салідарнасці з Аляксандрам Казуліным
Акцыя салідарнасці з палітвязнем Аляксандрам Казуліным адбудзецца ў нядзелю а 18-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы беларускай сталіцы. З заклікам падтрымаць гэтую ініцыятыву выступіла "Моладзь БНФ". "Мы ўсе ведаем сітуацыю, якая склалася вакол экс-кандыдата ў прэзідэнты
Рэспублікі Беларусь Аляксандра Казуліна. Разумеем і тое, што менавіта
цяпер, як ніколі, гэтаму мужнаму чалавеку і яго сям'і патрэбная наша
падтрымка", - гаворыцца ў звароце маладзёжнай арганізацыі.
"Моладзь БНФ" заклікала ўсе дэмакратычныя сілы і ўсіх неабыякавых людзей прыняць удзел у акцыі салідарнасці, інфармуе сайт kozylin.com.
"Моладзь БНФ" заклікала ўсе дэмакратычныя сілы і ўсіх неабыякавых людзей прыняць удзел у акцыі салідарнасці, інфармуе сайт kozylin.com.