У мінскім мікрараёне работнікі МНС распілавалі бел-чырвона-белую Эйфелеву вежу

Так выглядала вежа / Тэлеграм
Так выглядала вежа / Тэлеграм

У мінскім мікрараёне "Усход" работнікі МНС зрэзалі і распілавалі на часткі мясцовую славутасць — бел-чырвона-белую Эйфелеву вежу.

Да таго нехта два разы перафарбоўваў вежу ў колеры БЧБ-сцяга, а камунальнікі вярталі ёй звычайны шэры колер. На гэты раз прыйшлі сілавікі з работнікамі МНС і вырашылі, што лепш Эйфелеву вежу проста знішчыць.

Дарэчы, паменшаная копія парыжскай вежы была згадана ў ліку мінскіх "культурных аб'ектаў і славутасцяў" на вядомым для падарожнікаў сайце TripAdvisor.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі