У мінскім метро з'явіўся вагон з "Пагоняй" (фота)

У мінскім метро з'явіўся вагон з "Пагоняй" (фота)

У адным з вагонаў мінскага метро 30 снежня з'явіліся навагоднія віншаванні ад імя старажытнага беларускага герба "Пагоня". Зладзілі іх актывісты грамадскага аб'яднання "Альтэрнатыва" (зарэгістраванага ў Латвіі).

Па ўсім вагоне былі размешчаныя плакаты і налепкі: "Пагоня" віншуе", "Беларусы! Жадаем вашым сэрцам сапраўднай літоўскай мужнасці!", "Герб Рэспублікі Беларусь". На дзвярах з'явіліся налепкі "Не прыхінайся! Інакш выпадзеш з вагона і не зможаш стаць сапраўдным беларусам!".

Па словах удзельнікаў акцыі, пасажыры з цікавасцю паставіліся да такой акцыі.    

Кіраўніцтва "Альтэрнатывы" кажа, што з дапамогай такой акцыі хоча працягнуць хвалю папулярызацыі сярод нашага грамадства сапраўдных нацыянальных сімвалаў Беларусі — бел-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі