У мінскім метро са сцен некаторых станцый прыбяруць рэкламу

У мінскім метро са сцен некаторых станцый прыбяруць рэкламу

У мінскім метро са сцен некаторых станцый прыбяруць рэкламу. Прычына — рэкламная прадукцыя не паўсюль "упісваецца" ў архітэктурныя канцэпцыі станцый, часам закрывае сабой элементы арыгінальнага дызайну. А ў некаторых месцах рэклама перашкаджае пасажырам арыентавацца. Таму ў Мінгарвыканкаме і агучылі новыя падыходы да рэкламнага афармлення станцый і вестыбюляў падземкі. Як інфармуе сайт minsknews.by, рэкламныя плакаты, на якія ўжо скончаны тэрмін дзеяння дамоваў, знялі са сцен станцый "Акадэмія навук", "Плошча Якуба Коласа", "Маскоўская". На чарзе — станцыі "Аўтазаводская", "Інстытут культуры", "Каменная Горка", "Магілёўская", "Парк Чалюскінцаў", "Партызанская", "Плошча Перамогі", "Уручча", "Фрунзенская", а таксама часткова "Кунцаўшчына".

Адзначаецца, што рэклама на згаданых станцыях мінскага метро застанецца. Дызайн-праекты прадугледжваюць, што на платформах і ў вестыбюлях для дэманстрацыі прадугледжаныя лайт-боксы, плазменныя экраны і вадкакрысталічныя маніторы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі