У мінскіх парках гаспадароў сабак будуць прывучаць да культурных паводзінаў
![У мінскіх парках гаспадароў сабак будуць прывучаць да культурных паводзінаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sabak_2.jpg.webp?itok=zHtpy82i)
У мінскіх парках у хуткім часе могуць з’явіцца таблічкі з правіламі культурнага выгулу сабак. З такой прапановай выступіла ініцыятыва OkiDog. Сябры ініцыятывы хочуць паставіць у парках горада яркія таблічкі, якія будуць распавядаць уладальнікам жывёл, як выгульваць сваіх гадаванцаў і датрымлівацца чысціні.
Першыя такія таблічкі плануецца паставіць у парках Дружбы Народаў, Перамогі, 50-годдзя Кастрычніка, Антонаўскім парку, у скверы Сімона Балівара і скверы ўздоўж вуліцы Пуліхава.
Прыхільнікі ініцыятывы OkiDog адзначаюць, што ў Мінску не хапае неабходнай інфраструктуры, каб фармаваць у гараджан культуру правільнага выгулу сабак. “Сабака не можа прыбіраць за сабой”, — кажуць яны.
Цяпер ідзе збор сродкаў на ўсталяванне таблічак. Другім этапам стане ўсталяванне спецыяльных сметніц і выдача пакетаў. На сёння праект атрымаў падтрымку 154 спонсараў і сабраў болей за 12 мільёнаў рублёў, піша БЕЛТА.