У мінскіх крамах пачаўся пераднавагодні гандаль

У мінскіх крамах пачаўся пераднавагодні гандаль

Мінскія крамы адкрылі сезон пераднавагодняга гандлю, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынка Мінгарвыканкама. Першая секцыя па продажы ёлачных упрыгожанняў адчынілася ў сталічным ЦУМе — тут прадаюць ёлкі, ёлачныя шары, навагоднія наборы.

Таксама да святочнага гандлю далучыліся ГУМ і універмаг “Беларусь”, а неўзабаве штучнымі ёлкамі і іншымі навагоднімі атрыбутамі будуць гандляваць каля 500 прадпрыемстваў сталіцы.

Штогод з 15 снежня тавараабарот у гандлёвых арганізацыяй Мінска павялічваецца ў 2-3 разы. Пік пакупак — 30 і 31 снежня. У гэтыя дні крамы прадаюць прыкладна ў пяць разоў болей тавараў, чым звычайна.

Фота: KP.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі