У мінскіх аўтобусах — да +50 (фота)

Журналісты партала tut.by прайшлі па беларускай сталіцы з цеплавізарам, каб праверыць, да якой тэмпературы награюцца будынкі, дарогі і транспарт.

А палове трэцяй яны выйшлі ў цэнтр Мінску. Цеплавізар паказаў, што аўтамабілі на стаянках награюцца больш за +60 градусаў. Рэкардсменам стаў чорны аўтамабіль, у якога кратка радыятара нагрэлася вышэй за +89.

Тратуарная плітка, як паказаў цеплавізар, награецца амаль да 50 градусаў. Лавачка на сонцы — да +64,4. На такой ж лавачцы ў ценю прыбор паказвае "толькі" +38,7.

Не лепшыя справы і з грамадскім транспартам. Цеплавізар паказаў, што тэмпература аўтобуса звонку — +52,3 градуса, а ўнутры таксама +50. Самым гарачым апынуўся дах аўтобуса.

Для эксперыменту журналісты праверылі цеплавізар і на партрэтах палітыкаў, якія хочуць пазмагацца за прэзідэнцкае крэсла. Партрэт Віктара Цярэшчанкі нагрэўся да 50 градусаў. А вось выява Аляксандра Лукашэнкі паказала зусім іншую тэмпературу — +41,2.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі