У мінскай школе-інтэрнаце траціна дзяцей зазнала сэксуальны ці фізічны гвалт

У мінскай школе-інтэрнаце траціна дзяцей зазнала сэксуальны ці фізічны гвалт

Не менш за траціну дзяцей у мінскай школе-інтэрнаце зазналі фізічны ці сэксуальны гвалт. Агулам там вучацца і выхоўваюцца 108 дзяцей. Пра гэта распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС палкоўнік міліцыі Генадзь Казакевіч.  

Па яго словах, якія перадае прэс-служба МУС, многія выкладчыкі і выхавацелі інтэрната або самі ўчынялі падобныя дзеянні, або ведалі пра іх, але бяздзейнічалі. Патэнцыйнымі падазраванымі ў такіх дзеяннях могуць апынуцца былыя выпускнікі гэтай установы, якія зазналі гвалт у школе, а потым самі сталі агрэсарамі. 

Пакуль жа праваахоўнікі пачалі крымінальныя справы і затрымалі двух работнікаў школы-інтэрната.

Казакевіч дадаў, што за два месяцы гэтага года колькасць дзяцей, пацярпелых ад сэксуальнага гвалту, павялічылася амаль удвая ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017года. У паўтара раза больш выяўлена падазраваных.

дарэчы, паводле інфармацыі МУС, з 2012 года па цяперашні час выяўлена 107 дзяцей, якія ўдзельнічалі ў порназдымках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі