У мінскай міліцыі памерла жанчына
Ва ўпраўленні ўнутраных спраў Першамайскага раёна Мінска памерла 56-гадовая жанчына. Гэтую інфармацыю nn.by пацвердзілі ў Следчым камітэце. Следчыя кажуць, што прычына смерці пакуль невядомая. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, жанчыну затрымалі 23 лістапада за адміністрацыйнае правапарушэнне і яна павесілася.
Для высвятлення дакладнай прычыны смерці прызначаны экспертызы. Праводзіцца праверка.
У сталічнай міліцыі ад каментароў пакуль устрымліваюцца.
"На месцы здарэння пабывала следча-аператыўная група, — цытуе словы афіцыйнай прадстаўніцы УСК па Мінску Кацярыны Гарлінскай БЕЛТА. — Забраная неабходная дакументацыя".
Паводле слоў Гарлінскай, прызначана судова-медыцынская экспертыза.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.