У мінскай Курасоўшчыне пусцяць трамвай

У мінскай Курасоўшчыне пусцяць трамвай

У мінскай Курасоўшчыне пусцяць трамвай. Будаўніцтва трамвайнай лініі на вуліцы Каржанеўскага, якую павінны рэканструяваць, прадугледжанае генпланам развіцця горада, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на адміністрацыю Кастрычніцкага раёна сталіцы.

Грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта дэталёвага планавання тэрыторыі ў межах вуліцы Лейтэнанта Кіжаватава — МКАД — вуліцы Казінца — вуліцы Каржанеўскага пройдзе з 29 лютага па 24 сакавіка. Запраектаваны ўчастак займае тэрыторыю ў 146 гектараў.

Азнаёміцца з графічнымі і тэкставымі матэрыяламі горадабудаўнічага праекта можна па 14 сакавіка ў холе адміністрацыі Кастрычніцкага раёна з 9.00 да 18.00 (апроч нядзелі і святочных дзён). Прэзентацыя матэрыялаў адбудзецца 2 сакавіка ў 17.00.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі