У мінскай 4-й клінічнай лякарні з 9-га паверху выкінуўся пенсіянер

Інцыдэнт адбыўся ўначы 27 жніўня. Мужчына 1937 года нараджэння выкінуўся ў міжлесвічны праём з дзевятага паверху і сканаў на месцы. Па словах галоўнага лекара лякарні Аляксандра Траянава, на момант здарэння пенсіянер знаходзіўся ў клініцы два дні. На ўліку ў псіхіятрычнай установе ён не быў. Траянаў таксама адзначыў, што да гэтага пенсіянер жыў без сваякоў — "ён застаўся сам-насам са сваімі хваробамі і адзінотай". Цяпер праваахоўныя органы Маскоўскага раёна правяраюць факт гібелі пенсіянера. Міліцыянты адзначаюць, што самазабойствы ў медыцынскіх установах здараюцца вельмі рэдка.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі