У Мінск прывезлі мошчы вялікага князя Ўладзіміра, заўтра прыедзе патрыярх

Часцінка мошчаў святога роўнаапостальнага князя Ўладзіміра прывезеная ў сераду ў Мінскі Свята-Духавы кафедральны сабор у гонар святкавання 1020-годдзя Хрышчэння Русі. У двары галоўнага сталічнага храму рэліквію ўрачыста сустрэлі святары мінскай япархіі на чале з мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, патрыяршым экзархам Філарэтам.
Чакаецца, што святыня будзе знаходзіцца ў храме да 16 гадзін 25 кастрычніка, пакланіцца ім можна будзе кругласутачна. Заўтра ў Мінск мае прыбыць кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы, патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі, Аляксей ІІ, нагадвае "Наша ніва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі