У Мінск прыедзе Нурсултан Назарбаеў

У Мінск прыедзе Нурсултан Назарбаеў

У Мінск прыедзе Нурсултан Назарбаеў. Афіцыйны візіт прэзідэнта Казахстана запланаваны на лістапад 2017 года. Пра гэта ў сераду паведаміў пасол гэтай краіны Ергалі Булегенаў. Паводле яго слоў, падчас візіту Назарбаева ў Беларусь плануецца падпісаць дакументы па супрацоўніцтве краін “па ўсіх накірунках”. Спачатку яны будуць разгледжаны сумеснай міжурадавай камісіяй, якая збярэцца 22 верасня ў Карагандзе, інфармуе БЕЛТА.

Нурсултану Назарбаеву 77 гадоў. Ён кіруе Казахстанам з 1990 года, калі гэта яшчэ была савецкая рэспубліка. У красавіку 2015 года Назарбаеў на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах быў выбраны на пяты тэрмін, паводле афіцыйных дадзеных ён набраў 97,75% галасоў выбарцаў.

Пра тое, што прэзідэнт Казахстана наведае Беларусь, стала вядома яшчэ ў ліпені. Падчас сустрэчы кіраўніцы Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталлі Качанавай і дзяржсакратара Казахстана Гульшары Абдыкалікавай было заяўлена, што візіт запланаваны на 9 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі