Вы тут

“Велізарнае шчасце для ўсіх” і выратаванне Лукашэнкі: палітолаг пра пераемніка

Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным / kremlin.ru

Калі б Аляксандр Лукашэнка на манер казахскага лідара Нурсултана Назарбаева пачаў цяпер працэс перадачы ўлады, “гэта было б велізарнае, велізарнае шчасце для ўсіх”. І народ быў бы выратаваны, і ён сам быў бы выратаваны таксама, кажа палітолаг Аляксандр Марозаў. 

Калі ж ён застанецца ва ўладзе, Уладзімір Пуцін будзе імкнуцца зацягнуць яго ў сваю вайну. Прытым, што цяпер Беларусь знаходзіцца ў складанай сітуацыі, украінскія ўлады разумеюць каштоўнасць нашай краіны. Гэта бачна і па характары ўзаемадзеяння з Аляксандрам Лукашэнкам, адзначае Марозаў.

“У нейкіх момантах — цвёрда, а ў нейкіх — мякка, даючы зразумець, што Беларусь патрэбная. Галоўнае — каб Беларусь не ператварылася ў расійскі вайсковы палігон. Калі б Аляксандр Рыгоравіч на манер Назарбаева пачаў бы цяпер працэс перадачы ўлады некаму, гэта было б велізарнае, велізарнае шчасце для ўсіх”, — кажа Марозаў.

Дэбаты пра калектыўную адказнасць цяпер узнікаюць з-за таго, што ніхто дагэтуль не можа зразумець, “як рускія на гэта пайшлі”, кажа суразмоўца Еўрарадыё. На справе ж немагчыма ўявіць грамадства, якое ахоплена адным пачуццём, нават калі гэта пачуццё калектыўнай адказнасці.

“Калектыўная адказнасць — гэта тое, што настае “потым”. Тое, што людзі прызналі. Настае гістарычны момант, людзі ўстаюць — цэлае грамадства — і кажуць: ведаеце, так, мы дарма гэта зрабілі. Вось гэта і ёсць калектыўная адказнасць. Або калектыўная адказнасць юрыдычна пастаўлена. Такое таксама можа быць. Тады гэта пытанне міжнароднага трыбунала”, — тлумачыць Марозаў.

Поўную версію гутаркі з палітолагам Аляксандрам Марозавым глядзіце на канале Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.