У Мінабароны Украіны паведамілі пра поспехі на фронце

Вайна ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua

Вайна ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua

У Мінабароны Украіны паведамілі пра поспехі на фронце. Украінскія войскі вызвалілі частку пасёлка Вопытнае каля Аўдзееўкі (у раёне Данецка). Гэта пацвярджаюць і іншыя крыніцы. Па некаторых звестках, расійскае падраздзяленне на гэтым участку фронту кінулася хаатычна адступаць і трапіла пад агонь сваёй жа артылерыі, загінула больш за два дзясяткі чалавек, яшчэ больш было паранена.

Украінскія войскі прасунуліся наперад і на поўдзень ад Бахмута ў раёне Кляшчэеўкі і Андрэеўкі. Пра адступленне ад апошняга населенага пункту за чыгунку паведамляюць і расійскія "ваенкары". Поспехі ёсць і каля Новамаёрскага на Бярдзянскім напрамку.

Расійскія войскі намагаюцца стрымаць украінскі наступ, кідаючы ў самыя гарачыя кропкі рэзервы.

У Мінабароны Украіны паведамілі пра поспехі на фронце
Telegram
У Мінабароны Украіны паведамілі пра поспехі на фронце
facebook.com/GeneralStaff.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі