У міліцыю выклікаюць удзельнікаў канцэрта 4 ліпеня па базе МТС і Вэлкома

Удзельнікаў канцэрта 3-4 ліпеня ў Мінску, падчас якога адбыўся выбух, пачалі выклікаць у міліцыю. Для гэтага выкарыстоўваюцца базы МТС і Вэлкома. Кампаніі паведамілі, якія іх абаненты прысутнічалі ў раёне, дзе адбыўся выбух.
Усім прапануюць прыйсці ў міліцыю па месцы жыхарства. Кожны праводзіць там па некалькі гадзінаў, бо акрамя адказаў на пытанні, удзельнікі канцэрта запаўняюць анкету. У ёй 8 пунктаў - прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас, ці служыў у войску, ці ёсць знаёмыя "чорныя археолагі", сяброўства ў грамадскіх арганізацыях і палітычных партыях. У некаторых пытаюцца, ці ёсць у іх знаёмыя наркаманы. Сведкі кажуць, што ў іх бралі адбіткі пальцаў.

Афіцыйных каментароў на гэты конт пакуль няма.

Нагадаем, што, паводле афіцыйнай інфармацыі, на канцэрце прысутнічалі каля паўмільёна чалавек. Таму можна ўявіць, наколькі маштабнай з'яўляецца акцыя, якую цяпер праводзяць беларускія праваахоўныя органы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі