Вы тут

У меню мінскіх школьнікаў з'явіўся кебаб

Адна з навінак меню / minsknews.by

У меню мінскіх школьнікаў з'явіўся кебаб "Апетытны", а таксама тварожная запяканка з шакаладнай праслойкай. Пра гэта minsknews.by паведаміла дырэктар Камбіната школьнага харчавання Надзея Лукашэвіч. Паводле яе слоў, з пачаткам новай навучальнай чвэрці ў школьнае меню звычайна ўключаюць новыя стравы.

"Гэта катлета з двух відаў мяса: свініны і птушкі, — распавядае пра кебаб Лукашэвіч. — Падаецца на драўлянай шпажцы, і дзецям такое афармленне вельмі падабаецца".

Дырэктар Камбіната школьнага харчавання кажа, што большасць страў, якія з'явіліся ў сталоўках з пачатку навучальнага года, школьнікам спадабаліся (у другой чвэрці — перапёлчыныя яйкі і шашлычок з індычкі). Таму іх пакінулі ў меню.

Тварожная запяканка / minsknews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.