У Мазыры маршрутка ад удару заскочыла на капоты двух легкавікоў

У Мазыры маршрутка ад удару заскочыла на капоты двух легкавікоў

У Мазыры маршрутка ад удару заскочыла на капоты двух легкавікоў. Такое незвычайнае ДТЗ адбылося ў горадзе ўначы 10 ліпеня, паведамля gomel.today. Кіроўца “Фольксваген Гольф” не справіўся з кіраваннем, выскачыў на сустрэчную і пратараніў мікрааўтобус, які стаяў прыпаркаваны.

Ад сутыкнення маршрутка літаральна ўзляцела і заскочыла на машыну вінаватага ў аварыі, а таксама на яшчэ адно аўто, прыпаркаванае побач. Легкавікі значна пашкоджаныя, але ніхто з людзей не пацярпеў.

За рулём “Фольксвагена” быў кіроўца 1996 года нараджэння, у якога выявілі значнае алкагольнае ап’яненне: у крыві было 1,7 праміле алкаголю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі