У Мазыры цеплаход “Смелы” сеў на мель (фота)

Абмяленне ракі Прыпяць стала прычынай надзвычайнага здарэння — у Мазыры ў раёне ААТ “Мазырпіва” на мель сеў цеплаход “Смелы”. Гэта здарылася ўвечары, у 18.15. Работнікі парка адпачынку, адкуль адыходзіла судна, выклікалі выратавальнікаў, каб эвакуяваць пасажыраў.

У момант здарэння на борце цеплахода знаходзілася 13 пасажыраў. На дапамогу ім прыбылі выратавальнікі АСВОД. Людзей вывезлі на бераг на катэры і лодцы. Пацярпелых няма.

Цеплаход “Смелы” 1982 года выпуску мае даўжыню 20 метраў і разлічаны на 20 пасадачных месцаў. Цеплаходам кіруюць 2 сябры экіпажа.

Адметна, што прыкладна праз гадзіну судна самастойна сышло з мелі і прыплыло на месца дыслакацыі ў раёне парка мясцовага “Перамогі”, паведамляе прэс-служба МНС.