Вы тут

У Маскве затрыманні пратэстуючых супраць рэпрэсій і паправак у Канстытуцыю

Пратэсты ў Маскве / Святлана Віданава, "Новая газета"

У Маскве каля будынка ФСБ на Лубянцы праходзіла серыя пікетаў супраць палітычных рэпрэсіяў і паправак у расійскую Канстытуцыю. Неўзабаве пасля таго як стала вядома, што Пуцін падпісаў закон аб папраўках, паліцыя пачала затрымліваць удзельнікаў акцыі, паведамляе "Новая газета"

Ужо затрымана каля 25 чалавек. Сярод іх ёсць мінімум адзін непаўнагадовы.

Святлана Віданава, "Новая газета"

Арганізатарамі акцыі выступілі актывісты руху Rupression. Яны збіралісь "ачапіць" будынак ФСБ жывой чаргой пратэстуючых у падтрымку фігурантаў справы "Сеткі", а таксама супраць паправак у Канстытуцыю.

Раней маскоўскія ўлады адмовіліся ўзгадніць акцыю супраць палітычных рэпрэсій у цэнтры горада і прапанавалі пляцоўку ў Любліна. Тым не менш, арганізатары вырашылі правесці серыю пікетаў каля будынка ФСБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.