У Маскве ў тэрарыстаў знайшлі 5-кілаграмовую бомбу
![У Маскве ў тэрарыстаў знайшлі 5-кілаграмовую бомбу](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1004473624.jpg.webp?itok=Akrwo9-s)
У Маскве ў тэрарыстаў знайшлі 5-кілаграмовую бомбу. Пра гэта паведамляе сайт lenta.ru. Па сваім складзе выбуховае прыстасаванне нагадвае бомбу, якая ўзарвалася ў Анкары. Адзінае адрозненне — ў сталіцы Турцыі дзейнічалі смяротнікі, у Маскве ў выбуховага прыстасавання быў дэтанатар у выглядзе мабільнага тэлефона.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, па справе затрымалі 10 чалавек. Большасць з іх — жыхары краін Сярэдняй Азіі.
Мяркуецца, што бомбу планавалі ўзарваць у метро.
Фота: ria.ru