У Маскве расстралялі "крымінальнага аўтарытэта" з Беларусі

"Крымінальнага аўтарытэта" з Беларусі Віталя Корсакава па мянушцы "Корсак" застрэлілі ў Маскве разам з расійскім калегам Андрэем Голубевым па мянушцы "Скіф".
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", раней Корсакаў неаднаразова адбываў пакаранне ў Беларусі за здзейсненыя забойствы і згвалтаванні, але апошнім часам меў легальны бізнэс — займаўся вывазам беларусаў на працу ў Маскву.

Аўтамабіль, у якім знаходзіліся Корсакаў і Голубеў, у мінулую пятніцу быў расстраляны з аўтаматычнай зброі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі