У Маскве мастак замяніў каналізацыйную рашотку на турэмныя краты

У Маскве мастак замяніў каналізацыйную рашотку на турэмныя краты

У Маскве насупраць Крамля з’явілася незвычайная інсталяцыя — каналізацыйная рашотка, якую мастак ператварыў у турэмныя краты. Аўтар інсталяцыі — Слава Птрк. Ён змясціў рашотку на набярэжнай. Да прутоў прывараныя рукі, быццам пад кратамі знаходзіцца чалавек, які трымаецца за іх знутры.

Сваю працу Слава Птрк назваў “Зусім побач”. Рашотка зробленая ў супрацы са скульптарам Сяргеем Каравым.

“Дню міліцыі прысвячаецца”, — напісаў мастак у Інстаграме.

У інтэрв’ю meduza.io аўтар распавёў, што інсталяцыя прысвечаная падзеям, якія “адбываюцца з намі зусім побач” — яна пра турмы і пра людзей, якія часам трапляюць туды “ні за што”.

“Катаванні, тэрміны за рэпосты, бязладдзе паліцыі, палітвязні, затрыманні на мітынгах, ператварэнне краіны ў адну вялікую зону — гэта ўсё пра гэта”, — сказаў мастак.

У Маскве мастак замяніў каналізацыйную рашотку на турэмныя краты

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі