У манастыры ў Расіі знайшлі беларуску, якая знікла 15 гадоў таму

У манастыры ў Расіі знайшлі беларуску, якая знікла 15 гадоў таму

У манастыры ў Расіі знайшлі беларуску, якая знікла 15 гадоў таму. Жыхарка Маладзечна Валянціна Калюта ў 2003 годзе з’ехала ў Расію і з таго часу пра яе лёс нічога не было вядома. Сёлета яе стрыечная сястра звярнуліся да праваахоўнікаў. Інфармацыя пра зніклую беларуску і фота былі апублікаваныя прэс-службай УУС Мінскага аблвыканкама 5 студзеня і праз тыдзень жанчына знайшлася! Адзначаецца, што яе ўдалося знайсці “ў выніку комплексу аператыўных мерапрыемстваў”.

Валянціне Калюце цяпер 42 гады. Яна жыве ў жаночым манастыры ва Уладзімірскай вобласці Расіі. Праваахоўнікі падкрэсліваюць, што жыццю і здароўю былой жыхарцы Маладзечна пагрозы няма. Крымінальных абставін у яе знікненні не было выяўлена, а гэта значыць, што яна сама вырашыла з’ехаць з Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі